Гады адлятаюць
Як клін жураўліны, што ўчора ляцеў…
Ты дзе іх хаваеш, Уладар Ўсемагутны,
Дзе зараз гучыць незабыўны іх спеў?
Дзе ўраджанні нашы і дзе хваляванні?
Дзе думкі, што ператвараліся ў быль?
Дзе наша дзяцінства, юнацтва, каханне?
За колькі вякоў, кіламетраў ці міль?
І што праз гадзіну чакае, другую?
Ніхто не падкажа, дзе існасць жыве.
Нас вера з надзеяй штодзённа ратуюць
Ад сэнсаў з палону няволі свае.
Свидетельство о публикации №125022504642