Непауторнаць

Непаўторнаць

Пункцірнай лініяй блакіту
Пракрэсліць дзень пад вечар час.
Абдыме прыцемак ракіту
І ўсе забудуцца пра нас.

Пра дзень, што твар схаваў употай,
Пра шэры дах старых хацін,
Пра чалавечыя турботы
З недасягальнасцю вяршынь.

Забудуць ранак прамяністы,
Што ўчора цвіў як першацвет,
Пра роснасць лугу,  што маністай
Так упрыгожвала сусвет!

Бо прыйдзе новы час світання,
Адыдуць прэч з туманаў сны,
І дзень, як першае спатканне,
Накрые хвалямі вясны.


Рецензии