Працай воля здабыта
Як над імі шапочуцца голлі...
Шэпты сівых вякоў на памежжы ляглі,
Наварожуць вандроўнікам долі.
Колісь спевы гучалі бясконцыя тут,
Ля жытнёвай мяжы патаналі.
Мілагучная мова лятала наўскрут,
Деўкі песні аб лёсе спявалі.
На зямліцы бясконцы ствараецца лад,
Добрай справай раллю аздабляе,
Кожны верыць надзеі, упэўнена рад,
Што жыццё назаўжды адраджае.
Працай воля здабыта і слава бацькоў,
Зерне смак - гэта скарб для краіны!
Водар родных палёў, гаманкіх ручаёў:
Дабрабыт услаўляе мясціны.
23.02.2025
Свидетельство о публикации №125022308302