Прашэнне
Даруй мне, Госпадзі, даруй,
Што я жыла, як крот, без веры,
Сваёй пяшчотай сабаруй,
Надзею мне пашлі! Якою мерай
Мне плевелы ад зерня аддзяліць…
І як мне, падкажы, пражыць
Астатак дзён без крыўды і бяды,
І дзе мне ўзяць такой вады,
Каб акрапіць людское крывадушша?
Мяне бярог ты ад бяздушша…
Калі ўмірала - ўваскрашаў,
І ад нянавісці і зла аберагаў…
Ты ўваскрашаў мяне, як птушку Фенікс
З бяздоннай ямы здрады і бяды,
І моц даваў, і абярог ад змены,
Каштоўнасцей, што прыняслі гады.
Даруй, Нябесны Бацька мой,
Мае грахі нявольныя такія,
Грашыла я па дурасці сваёй,
Не разумела мудрасці святыя…
Я дзякую табе, Вялікі Божа,
Што ты паслаў мне розум і цярпенне,
Дзяцей мне даў, разумных і прыгожых,
Збярог ад адзіноты і глумлення.
І міласэрнасці сястру паслаў,
Калі я траціла і веру, і надзею,
Ты родных, блізкіх на падмогу даў,
І выцягнуў мяне з бяздоннае завеі.
Тваю я волю прынімаю,
Але прашу, не забірай паспешна,
Дазволь пажыць яшчэ на гэтай грэшнай
Зямлі,якую я кахаю…
А цела перад смерцю мне не мучай,
Даруй, што я Цябе аб гэтым папрасіла,
Павер слязе маёй гаручай,
Я ведаю, ты ўсё даеш па сілам!
Свидетельство о публикации №125022305286