Вясновы званок

Як надаесць адной тужыць,
То пазвані па тэлефону!
Я буду рады твайму звону,
Бо ён дапамагае жыць!

Бо ён дае надзею мне,
Што колісь скончацца ўсе скрухі
І на абломках завірухі
Шапне пралеска аб вясне.

І зьменіцца ўсё ў дзень вясенні,
Бяздоннай стане сінь нябёс
І роднае Тучанкі плёс
Зайграе ў сонечным праменні!

Таму ты ўсё-ткі пазвані,
Нават калі не адінока,
Бо так прыскорыш вясны дні,
Хаця яна і недалёка!


Рецензии