Памяць

У грудзях заскуголіла памяць,
Гучна грукнула прошлае ў дзверы -
Толькі ты можаш моцна так раніць
Ды пазбавіць надзеі, даверу.

Не прачнуся ніколі, напэўна,
Будзе енчыць, як звер, злосна сэрца -
Нечаканая дзікая рэўнасць,
Мне, на жаль, ля цебя не сагрэцца.

На руінах не будзе шчаслівых -
Усё дашчэнту ў шчэпкі зламана!
Што глядзіш на мяне сарамліва?
Схамяніся, дзівак апантаны!

Па-юнацку спусціў усё ў сметнік,
І няма больш у сэрцы кахання:
Агароджаны дротам наш кветнік,
Які вабіў так пахам уранку...


Рецензии