***

Назбіраю жыццёвых  каменьчыкаў
І збудую маленечкі дом.
Запалю ў ім пячурку агеньчыкам,
За пісьмовым прысяду сталом:

Намалюю вясёлкавых буслікаў,
Неабсяжны нябёсаў прастор
Ды паўсюль брошу кветачкі- бусінкі -
Незвычайны і ўрачысты ўзор!

Усміхнецца мне сонца ласкавае,
Зажужжыць дзесьці пчолка - на гук
Я паклікаю раніцу з каваю,
Мітуслівых спыню будняў круг.

Напітаюся пахам багульніка
Пагляджу на суседавы дах:
Прывітанне, сваяк! Як утульненька!
Запрашай на сняданак, дзівак!


Рецензии