Сон

А мне сёння прыснілася маці -
Сарамлівая, як і заўсёды,
У старой нашай колішняй хаце
Паглядала прыемна і ўпотай.

Разумелася, што будзе нешта -
Штосьці здарыцца! Марыцца, шчасце!
Мне даруе прыгодаў бязмежжа,
Не дазволе ніколі мне ўпасці.

Пакуль маці са мной будзе побач -
Мой анёл, што калісьці меў крылы,
А магчыма, заўседы каб поруч,
Дзіцяня адчувала каб сілы.

А мне сення прыснілася маці,
Самым добрым з чароўных выяваў,
У старой нашай колішняй хаце
Менавіта, змагалася з д’яблам.


Рецензии