Шчасце

Шчасце - гэта калі мама
Варажуе ля пліты,
І калі шчаслівы тата,
Калі лашчацца каты...

У чаканні ўсіх прысмакаў
Усміхаецца дзіця.
Шчасце столькі мае знакаў!
Дапішы яго працяг!

Шчасце - гэта ты малеча,
Гэта ў доме цеплыня,
Ты сціскаешь ціха плечы -
Сэрца грэе дабрыня.

Шчасце - гэта ў доме свята,
Завіхаецца сям’я,
Шчасце - гэта мама, тата,
Сярод іх дзіцяці я!

Што для нас любоў ды шчасце?
То пытанне да душы,
Падаруй нам, Божа, часу
Разам доўгі век пражыць!


Рецензии