Сёння радасна на сэрцы!
Хто жадае? Гэць, сагрэцца!
У ружовых рукавічках
Вас усіх заабдымаю,
Я дзяўчынка невялічка,
Птушанятка - рады маю!
З вамі падзялюся дзівам,
Каб жылося ўсім шчасліва!
Дык пабеглі да рачулкі,
Там ёсць слаўная крынічка,
Толькі ведайце, раднулькі,
Верыць трэба ў моц вадзічкі!
Што ж, пайдзёмце разам, дзеці,
Будзе радасць на Планеце!
Неба моцна абдымае,
Я з падзякай шлю пяшчоту,
Шчасце вам усім жадаю,
Хопіць гора ды журботы!
Свидетельство о публикации №125021705222