Напой
Наваражыла для цябе зелле:
Настоіла на травах пяшчоту,
Дадала дзікага бергамоту
І прыгатавала чароўны напой -
З душэўнага саду любоўны настой,
Вытрыманы на маёй вернасці
Ды крыху апантанай рэўнасці,
Ледзь прыпраўлены жыццёвым перцам:
"Пі, міленькі! Ад усяго сэрца!
Ды заходзь! Не хвалюйся, бы сам не свой!
Пацалую зараз і вярну спакой!"
Свидетельство о публикации №125021705210