Ад Мюнхена да Парыжа
Наступае новы ранак
Гэй!
Новы дзень хай мірным будзе,
Хай пра войны свет забудзе -
Свет людзей!
Будзе ніва каласіцца;
Ячмень, жыта ды пшаніца
Вырастуць гусцей!
І жыццё заможным будзе,
Каб жылі шчасліва людзі,
Віталі б гасцей!
Дзякуй Богу, час прыходзць,
Калі розум шлях находзіць
Да людзей!
З іх хто правы, ці не правы
Мірна радзяць спрэчкі, справы
Ход падзей!
Дай жа Божа, каб збылося,
Мірна каб жыццё вялося
Для дзяцей!
І было б адно пытанне
Як нам сьвету існаванне
Зберагчы прасцей!
Ў святле росаў і заранак
Расцвітае новы ранак
І нясе святло!
Дай жа Бог, каб у Парыжы
Вынік Мюнхена ўжо хіжы
Атрымаў бы тло!
Свидетельство о публикации №125021701554