Па Беларуси Бог ступае

Па ўсёй зямлі блукаюць чэрці-
Мы не прымаем іх здаўна.
Калі не верыце - праверце:
Жыве Дух Божы сярод нас.

Ён падстаўляе нам далоні,
Каб здолець цяжкасці змаглі.
Будуем дружна малітоўні,
Стаім за мір на ўсёй зямлі.

Стаім. А ворагаў навала
Не супакоіцца ніяк.
І ўсё не так, і ўсё ім мала -
Бо ў сэрцах іх злой сілы знак.

Па Беларусі Бог ступае.
Пакуль Ён будзе нас вадзіць,
Мая краіна дарагая
Жыве, мацнее й будзе жыць!


Рецензии