След майго далёкага дзяцiнства...
След майго далёкага дзяцінства –
Сіні колер беларускай хаты,
І каліны з хатаю адзінства,
І той лес, што на грыбы багаты.
След далёкай гомельскай радзімы –
Поплаў наш, што расцвітаў вясною,
Снежныя і радасныя зімы
І туман над Церухой-ракою.
След дзяцінства ў сэрцы назаўсёды,
Назаўсёды ў сэрцы – мама, тата,
Вёска, людзі, сцежкі, агароды
І калыска песні – наша хата.
16. 02. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125021606723