А дзяцiнства мараю крылатай...
А дзяцінства мараю крылатай
Быў мне гай бярозавы з зязюляй,
Дзе б мая адна стаяла хата
І за хатай – несуцешны вулей.
Я і зараз не магу без лесу
І люблю, як пчолкі мёд бяруць,
Радуюся гэтаму працэсу,
Назіраю іх мядовы пуць.
І, калі становіцца мне сумна,
Я іду ў бярозавы мой гай,
Каб забыць пра дзень пусты і тлумны,
І дзяцінства ўспамінаю рай...
Ён і сёння мараю крылатай
Мне здаецца... Шэрая сяброўка
Мне кукуе у гаі за хатай,
Нібы дорыць вершу майму слоўка...
16. 02. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125021604241