Жыццё i мода

Нiшто ў жыццi не адбываецца так проста,
Нябачным паскам звiта асяроддзе:
У безданi нябёсаў з хмарак выйдзе зорка,
Вяшчункi свет падхопяць у народзе.

Жыццёвы шлях i мода, здэцца паралелi,
Iснуюць незалежна кожны ў свеце.
Ды, як сказаць, рэвалюцыйны гiмн прапелi –
Рабочы ў модзе, крыж – на iнтэлекце.

Ваенны жах прамчаўся, быццам астэроiд –
Шынэль у модзе, зоркi на пагонах.
Мяняюць з цягам часу людзi думкi, строi,
Будуем край… Стылягi ды пiжоны.

Люд сустракаюць ды праводзяць па адзеннi,
«Дастаць», «прынесцi» – стала у пашане.
Галоўным стаў гандляр, сабраў ўсе нiткi ў жменi,
У  момант «блат» пагоду заарканiў.

Хтось багацее –  больш размоваў пра дваранства,
Рабочае паходжанне абрыдла.
Дварцы ды яхты, рост махлярства з ашуканствам,
Сукенкi з барскага пляча на выхад.

На шчасце мода не бывае без капрызаў,
Нядбайнасць адцiскае лоск пацiху.
Крысо даўжэй, капусты выгляд –  крызiс,
Брыльянтны бум,  магчыма, чуе лiха.

Дае надзею: прыйдзе мода на духоўнасць,
Яна ў вяках канон на чалавечнасць.
Любоў з сяброўствам вернуць ў думкi памяркоўнасць,
Каб не парушыць з восi шлях у вечнасць.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →