Дзед и сусвет

Неяк раз сабраўся ў горад
Па жыццёвых справах дзед.
Там дзівацтваў бачыў мора,
Расказаў пасля сусед:

"Ці то свет перавярнуўся,
Ці не ведаю чаго?
Бачу: хлопец. Я дзіўлюся!
У наколках твар* яго!

І другія, бы зладзеі,
У малюнках. Проста жах*!
Чарапы, зігзагі, змеі
На руках і на нагах.

Дзеўкі - рыбны губы ў модзе,
Грудзі, каб да жывата.
У штанах парваных ходзяць,
Мо ў кішэнях* пустата?

Пэўна, грошай не хапае,
Каб другія ўжо купіць.
Трэба, дзед наш разважае,
Дзіркі латкамі прыкрыць.

Што ж то робіцца, скажыце?
У галовах "раскідон".
Быццам пудзілы, што ў жыце
Людзі ставяць ад варон.

Думаў я, вышэй падняўся
З інтэрнэтам чалавек,
А цяпер засумняваўся:
Не прагрэс тут. Гэта здзек!"

*Твар - лицо,
*Жах - ужас,
*Кішэнях - карманах.


Рецензии