Мая Кармяншчына
Мяне расціла, лашчыла,
Маё сталенне бачыла,
Дарогі ўсе адкрыла.
Квітнела лугам з зёлкамі,
Вяла ў лясок за Доркамі,
І шчодрымі вясёлкамі
Ты неба залаціла.
У сэрцы жыве Коласаў,
Ён кліча ціхім голасам,
І пахне жытнім коласам
Шчаслівае дзяцінства.
Мае матуля з татаю,
І ліпа, што пад хатаю
Стаяла добрай вартаю –
Ва ўсім было адзінства.
Кармяншчына, мая Карма,
Радней і даражэй цябе няма!
Свидетельство о публикации №125021505596