Белавежская пушча пераклад, Н. Дабранравау аутар

Запаветная даль, запаветны напеў,
Бляск крыштальнай зары, па-над светам, як ружа.
Смутак твой векавы я душой зразумеў,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.

Тут забыты даўно  дом радзiмы бацькоў,
Голас продкаў як клiча часамi,  пачуўшы.
Шэрай птушкай лясной з старадаўнiх вякоў
Да цябе прылятаю, Белавежская пушча.

Шматгадовых дубоў ганарлiвая стаць.
Юнак – ландыш, як цень, сцеражэ скарб, як дружа.
Дзецi зубраў тваiх не спяшаць вымiраць,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.

Да твайго ручая непрыкметна iду,
Дзе трава рвецца ўвысь, там дзе зарасляў гушча.
Як аленi с калень п`ю святую тваю
Я крынiчную праўду, Белавежская пушча.

У высокіх бяроз сваё сэрца сагрэў,
Каб суцешыць жывых, панясу непарушна
Запаветны напеў, цудатворны напеў,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.


Рецензии
Очень красиво!👍Пропела по Вашему стихотворению, замечательно!
С уважением,

Светлана Медведева7   17.02.2025 11:59     Заявить о нарушении
Уважаемая Светлана, Спасибо за поддержку.

Мария Мучинская   17.02.2025 17:01   Заявить о нарушении