Незабыуны час майго дзяцiнства...
Незабыўны час майго дзяцінства,
Дзе былі турботы – не турботы,
З родным краем адчуваў адзінства,
Як каліна з хатай – каля плота.
Зараз ні з людзьмі ўжо, ні з краінай
Не адчуць былога мне адзінства,
Хіба што з чырвонаю калінай,
Што заве назад мяне ў дзяцінства.
Зараз кожны хоча толькі згадзіць
Іншага, краіну, нават мову,
Калі вершык свой жахлівы ладзіць,
Пад сябе перарабляе словы.
І няма адзінства ні ў народзе,
Ні ў маралі ў сённяшняй Айчыне.
Кланяюся праўдзе і свабодзе,
І крыві на шчодрае каліне,
Той каліне, што расла ля плота
І адзінства утварала з хатай,
І была не сённяшняй турботай,
А дзяцінства мараю крылатай.
14. 02. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125021405572