Раяль
Грае на трэцім цудоўна раяль,
Нутро напаўняецца свежым паветрам,
Быццам пад брудам жыццё, як крышталь,
Праз цемру прабілася моцным фальцэтам
І растапіла душы маёй сталь...
Бегчы хутчэй , каб не знік гэты гук!
Так хочацца верыць, што вось яно - шчасце,
Хутчэй жа наверх ў палон гэтых рук,
Каб справіцца з горам жыццёваю пасткай,
Шчасце абняўшы, пазбегнуць разлук...
Свидетельство о публикации №125021402824