У кожнага з нас з нараджэння ёсць кут

У кожнага з нас
З нараджэння ёсць кут,
Што будзе за ўсё
Даражэйшы на свеце,
Дзе знойдзеш прытулак
Заўжды  ад пакут,
І сонца табе
Нат праз хмары засвеціць.

У кожнага ёсць
З нараджэння зямля,
Якая чакае
І кліча ў дарогу,
Туды, дзе пяе
Табе ветрык здаля,
І сцежка бяжыць
Да старога парогу.

У кожнага ёсць
Свой садок малады,
Дзе ў землю садзілася
Першае дрэўца,
Якое нясеш ты
У душы праз гады,
І марыш пад кронай
Зялёнай сагрэцца.

І нават тады,
Калі лісце спадзе,
Ты зноў на апошнім
Дыханні прытуліш
Куточак з хацінай,
Дзе дрэўца цвіце,
Як тое жыццё,
Што калісьці пакінеш.


Рецензии