Родная зямля

Толькі родная зямля
Не асудзіць, не ахае
Ні людзей, ні жураўля,
Што навек з яе злятае.

Толькі родная зямля
Табе рада, як нікому.
Павітаюся здаля:
 - Як жывеш, мой родны дому?

Не адкажаж, не спяеш…
Сум разгублены, маўчанне…
Толькі чую, як завеш
З перарывістым дыханнем.


Рецензии