Каляровы весни сцяг
Пасадзіў вясну на крылы
Месяц жвавы сакавік,
І прынёс ў край мой мілы,
Разаслаў ля ног рушнік.
Розных колераў вясёлкі
Ніткі даў майстрыцы той,
Даў напарстак, пяльцы, голкі:
- Вышывай, вясна, настрой!
Рунь ствары, хай зелянее!
А, каб гай павесялеў,
Сонца вышый, хай прыгрэе,
Каб зайграў птушыны спеў!
Абудзі звяроў у лесе!
Іх таксама вышывай!
І пралесачкі на ўзлессі
Сінім колерам стварай!
А, калі работу скончыш,
Увысь пусці рушнік-прасцяг!
Затрапеча ён на сонцы
Каляровы весні сцяг!
Свидетельство о публикации №125021305187