Як лета хутка адышло

Як лета хутка адышло!
І восені палова…
Бярозак, клёнаў хараство
І раніца здарова…

Хоць у гародчыку буяць
Яшчэ вясёлкай кветкі,
Раней лажыцца сонца спаць
За сумныя палеткі.

Лагодай веціцца прастор
І дыхаецца лёгка.
Заве і кліча ў госці бор,
Дзе водар хвоі крохкі.

Паветра - мяккі аксаміт
Засыпле дожджык дробны,
І ў кожнай кропелечцы спрыт
Задзінькае асобна.

І гэты дзіўны перазвон
Саскочыць з труб у лужы
І ручайком збяжыць пад клён
Што піць захоча дужа.


Рецензии