Балiць
Хай выгарае ўшчэнт да попелу бяда,
Хай з пылам попел гоняць прэч завеі,
Слязьмі змывае іх дажджавая вада.
Хай хопіць розуму людзьмі застацца
І разумець не толькі што вакол.
За чалавека трэба нам змагацца.
Для чалавека немагчым спакой!
Дзеля заходняга жыцця мадэлі,
Штосьці вачамі побач праглядзелі.
І плачуць людзі, і галосяць нема,
Грымяць і б’юцца галавой аб неба.
Хопіць крыві славянскага народу!
Калі брат брата разумець пачне?
Туман, як засціць раніцай згароду,
Так мо гарматы знікнуць на тым дне.
І цішыня спалохае ўсіх птушак,
Цяпер хай дрэвы будуць фронт трымаць.
І раны ўсё ж зацягнуцца на душах,
Трэба душу, як цела, загаяць.
Нам жыць і жыць далей наканавана,
Ствараць сумесна планы на зямлі,
Зямлі, бацькамі, што была выратавана,
Нашчадкі нашы, каб тут жыць маглі.
І ляжа пыл ад выбухаў гісторый,
І супакоіцца зноў рэха на палях.
Па небе толькі будзе плыць, як хворы,
Птах з песні, што аб белых жураўлях.
Свидетельство о публикации №125021304010