У дарозе...
Як пявучая струна,
Ды на ёй прыпынкаў многа,
Станцый шмат, іх не адна.
Едуць людзі: справы, крута...
Час такі: патрэбен рух.
Развітанне: боль, атрута,
Вось бы ехаць у свет удвух!
Дома жонка, дома маці...
Усіх павінен ён карміць.
Ды адзенне для дзіцяці
Трэба на сезон здабыць.
Свет цяпер такі рухомы,
Трэба ехаць, працаваць...
Не сядзіцца хлопцу дома,
Грошы цяжка здабываць.
Сінь-дарога, шлях-дарога,
Ад цямна і да цямна.
У сэрцы роспач, жаль-трывога –
Неадольная сцяна.
Свидетельство о публикации №125021302272