Сакав к
Сакавік ажывіў белых коцікаў
На галінках замёрзлай вярбы,
Разбудзіў цёплы вецер у балоцінах
У праталінах талай вады.
З неба сіняга гукі чароўныя-
Жаваронкі вітаюць вясну,
Сілы вешнія, цёплыя, новыя
Абуджаюць зямлю ада сну.
Свидетельство о публикации №125021208088