ЛЮТЫ

Снежань, студзень, люты - назвы зімніх месяцаў у беларускай мове (декабрь, январь, февраль).

Месяц люты - самы люты
Ў зімняй завадзі снягоў,
Усю зямлю спавілі путы
Завірух і халадоў.

Хмары нізка над зямлёю
Плывуць некуды,плывуць…
Засланілі дзень сабою,
Нейкі сум з сабой нясуць.

А мяцеліцам-завеям
Сыпаць снежным дываном…
Я адна ў бязмоўі белым
Пад чароўным зімнім сном.


Рецензии