Ад калiн дзяцiнства успамiны...
Ад калін дзяцінства – успаміны
Пра малой радзімы ціхі рай.
Ягады чырвоныя каліны
Спелі там па восені – збірай!
Мама занясе было на хату
І схавае кошык пад страхой.
Ягад тых у нас было багата,
Даставалі й елі іх зімой.
Не было у вёсках апельсінаў,
І ніхто не знаў пра мандарын.
Івасі вазілі ў магазіны,
Імі й гандляваў наш магазін.
Цукар быў, і хлеб, і соль, і сайкі,
І халва, алей і маргарын,
І цукеркі – ледзянцы з бляшанкі,
І ніхто не еў той мандарын.
Яблыкі хавала мама ў сена,
А было – марожаны ўнясе.
Ох, і смачны ж быў ён, несумненна!
І любілі яблык той усе.
Не было ні бедных, ні багатых,
Ўсе тады жылі крыху раўней.
Не было й катэджаў, толькі – хаты,
І жылося неяк весялей...
Ды жыццё ўсё ж не стаіць на месцы,
Час жыццё мяняе і людзей...
Пакланюся сіняе пралесцы
І часам не споўненых надзей...
Ягады чырвоныя каліны
Спеюць там па восені – не рвуць!
Ад калін тых – толькі успаміны
Пра дзяцінства незабыўны пуць...
12. 02. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125021206250