Маладыя дубкi

Маладыя дубкі ў цёмным лесе,
Каранастыя, каржакаватыя...
Адраджаецца дуб на Палессі,
Землякі мае невінаватыя.

Колькі год вырубалі дубравы,
То палякі, то немцы – ох, сквапныя...
«Гаспадар» той часовы няправы,
Намаганні ж яго вельмі трапныя.

Адраджаецца маці-прырода,
Дубы дужыя, тоўстыя, гонкія...
Прывітанне шле маці-парода...
Галасы птушак чыстыя, звонкія.

Маладыя дубкі ў цёмным лесе,
Жаралістыя, шыракаплечыя...
Адраджаецца дубам Палессе,
Лес, які быў вайной пакалечаны.


Рецензии
Танюша, Палессе, дубкі і бярозы - сапраўды візітная картка Беларусі, Гомельшчыны! Прыгажосць неапісальная-раз пабываўшы, ужо ніколі не забудзеш!

Стас Осенний 2   12.02.2025 18:50     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Стас! Добрай раніцы Вам і Вашым родным! З цяплом!

Татьяна Цыркунова   13.02.2025 09:30   Заявить о нарушении
І табе, Танюша, дабра і шчасця!

Стас Осенний 2   13.02.2025 15:17   Заявить о нарушении