Мой край

Палессе беларускае, мой любы край:
Лясы, балоты і палі жытнёвыя,
Марозны снежань і квяцісты май,
І разнатраўя подыхі мядовыя.

Тут сонца ўвечары хаваецца за лес,
Бярозы шэпчуцца аб вечным,
Буслы ляцяць за край нябес,
І сушацца грыбы ў цёплай печы.

Тут дрэмле ветрык у туманавах дажджах,
А раса на траве, бы брыльянты,
І хаваюцца пчолкі ў верасах-
Беларускай зямлі фаліянты.

Назаўжды тут застанецца сэрца маё,
Край мой любы, ты радасць і боль,
Нібы маці, што ладзіць каханне сваё
У сваіх дзецях, што вечна з табой.

Тут продкаў маіх карані і святло,
І магілы маіх бацькоў,
Наваколле насычана цёплым дабром,
Тут пяшчота маіх землякоў.


Рецензии