Дзе у белай квеценi калiны...
Дзе у белай квецені каліны
Акружалі мой зялёны гай,
Там вытокі любае Айчыны,
Там малой радзімы мілы край.
Там крыжамі вышывала грэчка,
Там сланечнік сонца маляваў,
Церуха там працякала – рэчка,
Там грыбы я ў хвойніку збіраў.
Лупін там свае запальваў свечкі,
Каля рэчкі пасвілі кароў,
Там раслі ў арэшніку парэчкі,
Ліпы там цвілі каля двароў.
Там былі цагельныя заводы,
А на цэгле "Будзішча" быў знак,
Там усе садзілі агароды
І не забаронены быў мак.
Там была канюшня на узгорку,
Пасвіліся коні на лугах,
Выраблялі свойскую махорку
І буслы стаялі на стагах.
Шчырыя, цудоўныя там людзі
Ў міры, згодзе між сабой жылі,
І ніхто не думаў, што не будзе
Хутка гэтай згоды на зямлі...
Там, дзе ў белай квецені каліны
Атулялі мой зялёны гай,
Ад калін тых толькі успаміны
Пра малой радзімы ціхі рай.
11. 02. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125021105138