На кани з вiхрастай грывай

На канi з вiхрастай белай грывай
Люты завiтаў, лясы, сады прыпудрыў,
Коўдру з пуху разаслаў гуллiва,
Люд парадаваў, здзiвiў свет цудам.

Твары – быццам ясным новым поўнем
Месяц узышоў ў нябёс бяздоннi сiнiм.
Сплыў за хмаркай цёмнай сумны  погляд,
Праганяе зiмка восеньскiя лiўнi.

Вусны упрыгожылi сняжынкi,
Ветрык уплятае ў валасы карункi.
Быццам птахi ў сэлфi закружылi.
Дачакалiся зiмовых пачастункаў.

Рассылаюць сэлфi па соцсетках,
Ахапiла край агульная усмешка:
Снег у краi сёння – дзiва, рэдкасць.
Захаваць, хоць на карцiнках, люд у спешцы.


Рецензии