У маёй матулi... Песня для дзяцей дашкольнага зрос
Так яно на свята ўсіх нас запрашае,
І гучней спяваюць за акном сініцы.
У матулі свята, як не весяліцца.
Прыпеў:
У маёй матулі прыгожыя вочкі,
У маёй матулі пяшчотныя ручкі,
У маёй матулі шчырая гаворка
Для цябе, матуля, я спяваю звонка.
Паглядзі, навокал ружы ды цюльпаны,
І красой жаночай свет зачараваны.
Кожная матуля – гэта чараўніца.
Сёння яе свята, як не весяліцца.
Прыпеў:
У маёй матулі прыгожыя вочкі,
У маёй матулі пяшчотныя ручкі,
У маёй матулі шчырая гаворка
Для цябе, матуля, я спяваю звонка.
Свидетельство о публикации №125020906298