Купалле беларускае
Сонейка на захадзе гарыць,
Неба грае фарбамі чароўнымі,
Ноч спавіла сумракам бары.
Каля рэчкі ладзяць хлопцы вогнішча,
Ў цемры замірае лёгкі дым,
І тумана белае палотнішча
Ўсё спавіла подыхам сваім.
Кветка-папараць асвеціць лес у поўнач,
І дзяўчаты кінуць у ваду вянкі,
І русалкі пад начны вой воўчы
Выйдуць на спатканне з вод ракі.
Маладыя хлопцы і дзяўчаты
Сілы правяраюць праз агонь…
Добры дух паднімецца над хатай,
Адзавецца эхам ціхі звон.
Кветка-папараць дзівосным светам
Асвятляе сцежкі і балоты,
І ў дзівосным чараванні гэтым
Упрыгожвае жыццёвыя гароты.
Нарадзіла мяне маці ноччу,
У Купальскі цёплы перазвон,
І Купала шчасце мне прарочыў
У чароўны лёгкі летні сон.
Мой вянок плыў па жыццёвай стыні,
Натыкаўся на карагі, астраўкі,
Кветкамі ўкрасіўшы сваімі
Плынь вады маёй мірской ракі.
Сваю кветку я знайшла ў Купалле,
Шмат гадоў мінула з той пары…
І пялёсткі ўжо даўно завялі,
І вянкі прапалі ў тым віры…
Свидетельство о публикации №125020905910