Зiма-фея
Праляцеў чорным птахам над краем.
Сiзы ўецца туман за акном,
Ды самотаю з ветрам гукае.
На павекi прысеў успамiн,
Напаiў з маёй памяцi хмелем.
Зiма-фея, з дзяцiнства часiн,
Завiтала, як сон, з дымкай белай.
Усмiхаецца ветла з галiн,
Прашуршала фальбонай па шыбе.
Ды штукарыць мiльганнем карцiн,
А мароз за мой нос хiтра шчыпле.
Я на санках з сумёта ў сумёт,
Снег пухлявы схаваўся ў вылёнкi .
Снегiры прыпынiлi палёт,
Смех дзiцячы спалохаў iх, звонкi.
Ды шкада, край заплакаў наўзрыд,
Уцякла зiма-фея з павекаў.
Люты ў чорным плашчы, ўвесь дрыжыць,
Бо не знае цi збавiцца здзекаў.
Свидетельство о публикации №125020903941