Ноч спусташальная

Спустошаны алтар і стромкія адхоны-
На той курган ўзысці сягоння я магу,
Маўклівая бяда вандруе па азёрах
І будучых тапельцаў хапае за нагу.

І бачна з кургана, як цьмянае аблічча
Лунае над вадой, дзе спіць каштоўны серп,
Бярэ яго са дна бы знойдзеную знічку,
Прабуючы суняць ім свой раптоўны сверб.

І кратае яна лязом сярпа яскравым,
І скуру на руцэ, і мілавідны твар,
І сцежка ад ляза становіцца крывавай,
І гэтаю выявай узрушаны пясняр.

Глядзіць здалёк бяда і позіркам сурочым
Хвалюе сталы бор бы вецер штармавы.
Глядзі, вось так яна на плечы нам ускочыць
І серп мне уваб'е у карак на гары.

Спустошаны алтар здаволіцца ахвярай-
За гэтулькі гадоў ён не змяніў свой густ,
Яшчэ з былых часоў яго турбуюць мары,
Каб нешта паспытаць, акром сасмяглых луст.

Па камені цячэ цягучая жывіца
І павяртаўся серп у звыклае жытло,
Ён свеціць на курган, дзе стала ціха быццам...
Дзе немая бяда схілілася над тлом.

І ейны немы крык у вусцішным тумане
Збянтэжыў лес вакол і змрочныя палі,
Запоўніў ён абсяг: пралескі і паляны,
А рэкі і азёры сабою пазаліў.

А недзе сапраўды ўсчынаецца залева,
Зусім непадалёк я чую ейны гул.
Грымлівая бяда... яшчэ адна халера...
Яшчэ адзін нікім нястрыманы разгул...


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →