Мой прытулачак
Тры-чатыры завулачкі,
Дахі хат патанаюць
Між вішнёвых аблог.
Кожны раз спадзяюся,
Не на ноч застануся,
Зранку ўсё ж паспяшаю
Ўздоўж дзяцінства дарог.
Перахрысціла маці
Як пайшоў я збіраці
Леты сталыя ў кошык,
Ды цяжкія ж, мае.
Ішоў доўгім я шляхам,
А дзе моўчкі, дзе з ахам,
Дзе спыняўся, блытаўся.
Куды? – Прама, ці не?
А ні сябру, ні дому,
Пажаліцца нікому.
Стылы ветрык развеяў
Лістапады ў бары.
Як жа мне азірнуцца,
Дома зноў апынуцца,
Нават, позна саромецца –
Еду з гары.
Тата, мамачка, болей
Не вярнуць мне ніколі
Тых часоў апантаных.
Хай даруе нам Бог!
Вы мяне пажурыце,
За мяне памаліце.
Ці ў нядолі, ці ў долі
Усе аддаў бы, каб мог.
Свидетельство о публикации №125020804145