I шумяць бярозы над Айчынай...
І шумяць бярозы над Айчынай,
У якую не вярнуся больш.
І гарчыць мне горкаю рабінай
Той бязмерны і нясцерпны боль.
Што я кіну, і куды я з'еду,
І каму патрэбен буду там,
Дзе не засталося нават следу
Ад былога шчасця?.. Пустата...
Прыйдзецца прасіць чужое ласкі...
Дык і тут хапае мне – чужой.
Не вярнуцца мне ніколі ў казку
І не зведаць колішні спакой.
І шумяць бярозы над Айчынай,
Над маёй радзімаю малой.
І гарчыць мне горкаю рабінай
Край дзяцінства непаўторны мой.
05. 02. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125020507102