Радасць

РАДАСЦЬ
леанід ПРАНЧАК

Застанься, радасць дзён шчаслiвых,
Хоць дождж, хоць дым
Бягуць, спяшаюцца iмклiва
Мае гады.

Праз недарэчнасцi i смутак
Адходзяць прэч.
Застанься, свежасць незабудак,
Цяплом сустрэч.

Хоць свет ліхі i мiтуслiвы,
Я ўсё цярплю.
Застанься, яснасць дзён шчаслiвых,
Бо я люблю.

Гляджу з акна на снег счарнелы.
І смех і грэх,
Я не забыў, якім ён белым
Быў гэты снег.

13.02.2022


Рецензии