Будзiшча, Чаплiн, Залессе...
Будзішча, Чаплін, Залессе,
Марачкіна, Масты –
Адно на ўсіх паднябессе,
І лес, і зямля, і кусты.
І лёс адзін, і Айчына –
Адна на усіх людзей,
І на мяжы – каліна,
І ў кусціках – салавей.
І песні адны аб хмелі,
Што вольхі сабой абвіў,
І разам жылі і пелі
Пра тое, як ён расцвіў.
Ў Дабранцы, ці ў Чарацянцы,
Нам розніцы не было,
Мы разам пілі па чарцы,
Як свята прыйшло ў сяло...
А зараз граніцы, межы
І водсветы злых зарніц,
І хіба што ветрык свежы
Не ведае тых граніц.
05. 02. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125020504828