Легенды Белавежы- Эпiлог

На дзень чацверты, раніцою картэж шлюбны
Нарэшце рушыў ва ўладанні Станіслава.
Ігралі звонка трубы, лютні,  бубны
Ды так прыгожа, што прыціхла аж дубрава.

Наперадзе ў сярэбранай карэце
З Янінай Станіслаў ачольвалі картэж.
Затым сваты, іх сьведкі, госці, дзеці
Пад гром музыкі кіравалі ў Белавеж.

У Белавежы, у палацы Станіслава,
На іх чакаў прыгод дзень немалы:
Па падарожжы адпачыць на славу,
Пасля ж спяшаць за шчодрыя сталы.

Апісваць стравы я бадай не стану,
Бо параўнаня ім і не відно;
Былі вугры - турысты з акіяну,
Напой багоў - нектар - быў,
за віно.

Амброзію - знак найвышэйшай асалоды -
Прапанавалі найперш маладым,
Каб бессмяротнымі былі іх шчасця годы,
Няслі б жыццю натхнёнасць і ўздым.

Пілі праз час у філіжанках з траў гарбату
І мядавуху каштавалі госці з пахам хмелю.
Пасля таго далі магчымасць свату
Агучыць балю ход на ўсю нядзелю.

Яшчэ сем дзён быў баль у Белавежы,
Яго змянялі танцы, паляванні.
Стралялі феерверкі, як належыць,
І ўвесь палац ззяў у вясёлак ззянні.

Сямья ж пасля жыла у вежы белай,
Якую збудаваў Стась ля палаца.
А з часам назва фарбы цноты смела
І ў назвах гарадоў стала з’яўляецца.

І ў нашы дні вядомы Бель- Падляскі,
Мястэчка Белавежа людзі знаюць
А ў Пушчы Белавескай нават казкі
З паданняў і легендаў ажываюць.


Рецензии