У сiнiм небе мой далёкi след...

***
Ў сінім небе – мой далёкі след,
Яблыняй над хатаю распяты.
Дуб у палісадніку – сусед
Маёй сумнай адзінокай хаты.

Праз дарогу – студня і вядро,
Што на цэпе ціха іржавее.
І вада – празрыстая, што дно
Чыстае пясчанае віднее.

Копанка за студняю, лаза,
Поплаў наш, не кошаны гадамі.
І спаўзае памяці сляза,
Як успамінаю іх часамі.

А далей за копанкай – раўчак,
Дзе дарога ў Чаплін праз алешнік.
Паўз дарогу – смолка, дзікі мак,
І ў кустах малінніку – арэшнік.

Недзе там і тата мой ляжыць –
На мяжы Радзімы з Украінай...
І сляза салёная бяжыць,
І шумяць бярозы – над Айчынай.

04. 02. 2025 г.


Рецензии