Пажартавалi

Хiтрунi восень i зiма ў заклад
У хованкi задумалi гульню для жартаў.
Прадугадаць такi фiнал, наўрад,
Пад сiлу восенi, i нават картам.

Сабрала восень ураджай з палёў,
Зманiла золатам лiстоту, травы.
Вятрамi прыпынiла ў жылах кроў,
Лiсцё сарвала з шатаў кучаравых.

Змарылася, нясе зiме ключы,
А той лайдачыць стала да спадобы.
Гукае восень, плача i крычыць,
Ну а зiма смяецца над худобай.

Плутае восень ў пошуках зiмы,
Счарнела ў злобе ды ў убраннi Евы.
Спляце бывае зорачкi з iмжы,
Яны цякуць слязой раздзетай Дзевы.

Папросiць галiзну схаваць туман –
Прыкрые ненадоўга ды асядзе.
Зiму, напэўна, падпаiў шайтан,
А мо яна лютуе ў яго садзе?..

Збiвае свет азартная гульня,
Падумаць сотню раз  над крокам трэба:
Замест праросткаў – зграя гругання,
Замест кахання – позiрк Галатэi.


Рецензии