Пачатак дарог
Квітнеючы сад і таполі навокал,
Хвалюючы спеў запаздалай вясны,
І клёкат буслоў ў паднябессі высока -
Усё гэта прасторы маёй стараны.
У самым прыгожым кутку Беларусі,
Пад водар чабору ў сасновым бары,
У казцы дзяцінства я зноў апынуся,
Дзе песню на золку спяваюць вятры.
Палеткі наўкол залацеюць пшаніцай,
Спыняецца час тут і лёгка ўздыхнуць.
І хочацца толькі сусвету маліцца,
Каб хоць на хвіліну былое вярнуць!..
Бацькоўскі парог! Каля хаты каліна,
Падворак у кветках, матулін пірог...
І ліпа страхой распластала галіны -
Вось гэта і ёсць мой пачатак дарог!
Мінск, 2013г.
Свидетельство о публикации №125020402934