Мамин дзень
Што за дзіва, сакавік?
Сонейкам багаты.
Снег счарнелы дзесьці знік
Не дарма, бо свята!
Стала ўтульна ад цяпла
Маміных сардэчак.
Зімка збегла, уцякла
З снегам халадэча.
На лістку календара
Лічба восем ззяе!
Віншаваць матуль пара
Кветкай, караваем...
Віншаванні для матуль
Падрыхтуюць дзеці,
Тата – маме, дзед – бабулі -
Тані, Галі, Свеце...
Словы цёплыя жанчыны
Да сябе прытуляць,
З іх прамень сплятуць адзіны,
Цёплы, як матуля.
Саграваць праменьчык будзе,
Абуджаць жывое...
Каб запомнілася людзям
Свята веснавое.
Свидетельство о публикации №125020402692