Дзе ж ты падзелася, зiма?
Час для калючай пацярухі...
Адказ адзін: «Цяпло, няма
Маёй сяброўкі – завірухі...»
Куды суродзічкі сышлі?
Дзе ваш прытулак ладны, новы?
Радзіму іншую знайшлі?
Яна падорыць вам абновы?
Дзе ж ты падзелася, зіма?
Дзе крыжадзюб – наш госць жаданы?
Прыгожых снягіроў няма,
Сініцы толькі, что адданы.
Сілкую просам вераб'ёў,
Няма ніводнае сняжынкі.
Пад вагай цяжкіх галубоў
Паніклі тонкія галінкі.
Дзе ж ты падзелася, зіма?
Ужо сыходзіць цёплы студзень...
А снега добрага няма...
Магчыма, што зусім не будзе.
Свидетельство о публикации №125020402454