Сiнi колер беларускай хаты...

***
Сіні колер беларускай хаты,
У якой ніхто ўжо не жыве,
Палінялай, як шынель салдата,
Да сябе, як некалі, заве.

А за хатай цёмны лес сасновы.
Сцежачка да лесу зарасла –
Ні ў грыбы не ходзяць, ні па дровы, –
А калісьці ўтоптанай была.

Ў цёплым лесе спачываюць людзі:
Дзед і баба, цёткі, родны брат...
Іх ніхто ніколі не разбудзіць,
З іх ніхто не вернецца назад.

Сумны колер адзінокай хаты.
Арабіны гонкай сілуэт.
І над хатай яблыняй распяты
Ў сінім небе мой далёкі след.

03. 02. 2025 г.


Рецензии