У кипцюрах смуги
Напэўна, кожны быў
Дзе ў панцыры снягі
І колер дзень згубіў,
Дзе задубеў, памёр
З ружовым золак твой,
І, морак, як бабёр,
Грызе і рве настрой.
І дзень нямы, сляпы,
Бы толькі уваскрос,
Дзе клопатаў снапы
Ты ўзвальваеш на воз.
Чужыя і свае -
Табе вязці, сушыць...
Нам Бог жыццё дае,
Каб навучыць нас жыць.
Ці ў кіпцюрах смугі,
Ці ў золаце бяроз,
І нат, калі снягі
Твой зацярушаць воз,
Павінен ты знайсці
Шляхі, дзе сэнс схаваў
Той, да каго ісці,
І хто жыццё даваў.
Свидетельство о публикации №125020303919